Жанчыны трымалі справаздачу

Падзеі

4 лістапада ў Гродне праходзіла справаздачна-выбарная канферэнцыя Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Мерапрыемства ладзілася напярэдадні адметнай даты – у снежні спаўняецца 25 гадоў жаночаму аб’яднанню. Таму ў гэты дзень прысутныя пачулі шмат віншаванняў і добрых словаў на адрас арганізацыі жанчын. Удзельнікаў канферэнцыі павіталі кіраўнік спраў аблвыканкама Ігар Папоў, намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын Рэгіна Давідовіч, ганаровы старшыня гродзенскага абласнога жансавета Марыя Бірукова.

Пра вынікі работы Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” за перыяд 2011-2016 гадоў і накірункі далейшай дзейнасці на 2017-2021 гады паведаміла старшыня аб’яднання жанчын Гродзеншчыны Ірына Сцепаненка. З ацэнкай работы аб’яднання выступілі, а таксама падзяліліся вопытам работы, прапановамі і планамі на будучыню прадстаўнікі рэгіёнаў. Сярод іх – старшыня Дзятлаўскай жаночай арганізацыі Алена Жадзейка. У сваім выступленні яна засяродзіла ўвагу на накірунках работы жансавета з сем’ямі – шматдзетнымі, ненадзейнымі, прыёмнымі і апякунскімі, на апекаванні прытулка і дамоў сямейнага тыпу. Як вельмі важны факт было адзначана, што ніводнае дзіця, якому спатрэбілася дапамога, не трапіла ў інтэрнатную ўстанову, усім знайшлі прыёмных бацькоў.

Дапамагла данесці інфармацыю да прысутных у зале яскрава і візуальна насычана мабільная агітгрупа Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Маладыя настаўніцы, якія з’яўляюцца сяброўкамі Беларускага саюза жанчын, прапанавалі паслухаць і паглядзець, што трэба зрабіць, каб сям’я была шчаслівай. Іх выступленне “Усё залежыць ад нас саміх” было актуальным, жывым, відовішчным. Пра гэта паклапаціліся старшыня “пярвічкі” Наталля Тамашова і кіраўнік школьнага калектыву Ганна Франюк.

Да справаздачна-выбарнай канферэнцыі былі таксама падрыхтаваны стэнды, праз якія можна было даведацца пра накірункі дзейнасці Дзятлаўскага жансавета. Паспяхова прэзентавала іх галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Гарановіч.

На абласной канферэнцыі за шматгадовую плённую работу ў жансавеце былі адзначаны Галіна Чура і Алена Жадзейка. Галіне Мікалаеўне Чура, якая больш за 20 гадоў узначальвала Дзятлаўскі жансавет, уручана пасведчанне аб прысуджэнні ёй звання Ганаровы старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Алена Іванаўна Жадзейка адзначана Ганаровай граматай Беларускага саюза жанчын, таксама яна абрана ў праўленне Гродзенскй абласной арганізацыі жанчын і дэлегатам на рэспубліканскую канферэнцыю, якая адбудзецца ў снежні.

Варта зазначыць, што абласная справаздачна-выбарная канферэнцыя праходзіла ў памяшканні гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы. Навучэнцы перад пачаткам мерапрыемства наладзілі экскурсію па каледжы, разам з дэлегатамі выканалі гімн Беларускага саюза жанчын, уручылі кожнаму прысутнаму ў зале сімвал саюза – васілёк. Некалькі аўдыторый былі выдзелены пад дэманстрацыю караваяў і гербаў, прывезеных прадстаўнікамі раёнаў на конкурс.

Пра дзятлаўскі каравай парупілася Валянціна Баравік, сяброўка Беларускага саюза жанчын, намеснік старшыні райспажыўтаварыства. Работніцы хлебазавода выпеклі яго адмыслова і з улікам беларускіх традыцый. Работа дзятлаўскіх каравайніц спадабалася. Пасля дэманстрацыі ўсе караваі былі адпраўлены ў сацыяльныя ўстановы і дзіцячыя дамы Гродна.
А вось у дзятлаўскага герба аўтар адзін – Святлана Філатава, якая працуе настаўніцай абслугоўваючай працы ў Круцілавіцкай школе.

Напрыканцы мерапрыемтва адбыліся выбары новага кіраўніка абласной арганізацыі жанчын. На наступны тэрмін абрана Ірына Сцепаненка.

img_3704

img_3705

img_3706

img_3708

img_3710

img_3711

img_3712

img_3718

img_3720

img_3721

img_3725

img_3728

img_3730

img_3731

img_3732

img_3733

img_3736

img_3739

img_3742

img_3743

img_3744

І. ІВАНАВА
Фота І. МІХАЙЛОЎСКАЙ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *