За бяспеку – разам: вынікі акцыі

Здарэнні і бяспека

На Дзятлаўшчыне завяршылася акцыя “За бяспеку – разам”. У яе межах аглядавыя камісіі наведалі на даму некаторыя групы грамадзян, правялі прафілактычныя гутаркі, сустрэчы ў працоўных калектывах, работу са школьнікамі і іх бацькамі.

Заключны этап акцыі “За бяспеку – разам” праходзіў у час восеньскіх канікулаў. Ратаўнікі наведалі дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, якія працавалі на базе ўсіх школ раёна. У сярэдняй школе №1 горада Дзятлава прайшлі віктарыны па папулярызацыі часопіса “Юны ратаўнік”. Дзеці адказалі на пытанні па бяспецы жыццядзейнасці, разам з гасцямі ўзгадалі алгарытм паводзінаў у экстраных сітуацыях (напрыклад, калі чалавек праваліўся пад лёд), аказання дапамогі пацярпелым, наступствы дзіцячага свавольства з агнём. У яслі-садзе №1 горада дзятлава прайшла гульнёвая праграма “Прыгоды Нязнайкі”, прысвечаная правілам пажарнай бяспекі. Дзеці падрыхтавалі вершы, песні і малюнкі аб прафесіі ратаўніка і прафілактыцы пажараў. Як і заўжды, не абышлося без падарункаў для актыўных удзельнікаў акцыі з шэрагаў школьнікаў і дашкольнікаў.

img_9500

img_9561

img_9569

Па выніках акцыі “За бяспеку – разам” было наведана 319 сем’яў з дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, абследаваны 3631 дом, з іх 1011, дзе жывуць адзінокія і тыя, хто жыве адзінока, 122 дамы, дзе жывуць тыя, хто злоўжывае спіртнымі напоямі. Былі накіраваны 43 лісты родным грамадзян, якія жывуць адзінока, паводзіны 42 грамадзян разгледжаны на пасяджэнні аглядавай камісіі, праведзены 4473 прафілактычныя гутаркі, прыняты 5 рашэнняў аб накіраванні грамадзян ва ўстановы сацыяльнага догляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *