Працаваць для людзей

Падзеі

12 лістапада адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, на якім былі падведзены вынікі ўдзелу ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Старшыня аб’яднання Аляксандр Радзькоў у сваім выступленні адзначыў, што ўдзел арганізацыі ў выбарчай кампаніі ўжо не проста традыцыя, а палітычная неабходнасць. З 2008 года “Белая Русь” прымае ўдзел у выбарчых кампаніях дэпутатаў усіх узроўняў. У час выбараў арганізацыя вылучыла членаў у акруговыя, участковыя камісіі, назіральнікаў на пасяджэнні камісій, прадастаўлены офісы для кандыдатаў – членаў “Белай Русі”. Арганізацыя аказвала сур’ёзную падтрымку ў фарміраванні выбарчых фондаў сваіх кандыдатаў. Усе дзеянні былі ўзгоднены са стратэгіяй, прынятай на адным са з’ездаў грамадскага аб’яднання.

У перыяд выбараў грамадскае аб’яднанне цесна супрацоўнічала з міжнароднымі арганізацыямі. Па словах Аляксандра Радзькова, адметным з’яўляецца той факт, што з пачатку кампаніі назіральнікі АБСЕ наведалі практычна ўсе структуры арганізацыі. Міжнародныя назіральнікі неаднаразова падкрэслівалі, што здаволены супрацоўніцтвам з “Белай Руссю”.
У выніку электаральнай кампаніі большасць выбраных дэпутатаў – гэта члены “Белай Русі”. На думку старшыні аб’яднання, дэпутатам новага склікання трэба будзе прымаць рашэнні, якія дапамогуць пераадолець негатыўныя з’явы ў эканоміцы. Плённая работа ў першую чаргу павінна быць заснавана на даверлівых адносінах з грамадзянамі, бо законапраекты, рашэнні дэпутатаў павінны прыносіць карысць грамадству.

Пра вынікі ўдзелу ў парламенцкай кампаніі падзяліліся і члены арганізацыі. Яны абмеркавалі магчымыя формы ўзаемадзеяння дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з “Белай Русі”, фарміраванне рэзерву кадраў з актыўных грамадзян, удзе аб’яднання ў палітычным жыцці краіны.

А. КУДЗІНАЎ,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *