Фонд сацыяльнай абароны інфармуе

Да ведама грамадзян

Дзятлаўскі раённы аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва паведамляе, што ў Гродзенскім абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у лістападзе 2016 года будуць арганізаваны тэлефонныя “Прамыя лініі”:

16 лістапада з 14 да 15 гадзін па нумары 8(0152)68-33-79 па тэме “Назначэнне дапамогаў па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах” з начальнікам аддзела сацыяльнага страхавання Святланай Васільеўнай Каладзінскай;

23 лістапада з 14 да 15 гадзін па нумары 8(0152)70-27-30 па тэме “Прафесійнае пенсійнае страхаванне. Умовы і парадак назначэння  прафесійных пенсій” з намеснікам начальніка ўпраўлення Інгай Чаславаўнай Кавалевіч.

Кожную сераду з з 14 да 15 гадзін у Гродзенскім абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон “Гарачай лініі” 8(0152)68-33-84.

М. ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *