30 верасня, у пярэдадзень свята ўсіх педагогаў, свой малады 30-гадовы юбілей сустрэў Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава.
Павіншаваць навучальную ўстанову і сваіх калегаў па працы прыйшла першая загадчыца садка Людміла Мікалаеўна Курто, былыя яго работнікі, а таксама сябры і спонсары. Музычныя сюрпрызы гасцям свята дарылі выхаванцы дашкольнай навучальнай установы, іх выхавальнікі і бацькі.
Падрабязней пра падзею чытайце ў раённай газеце «Перамога».
Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК