У Круцілавічах адкрыўся пасля рамонту фельчарска-акушэрскі пункт

Падзеі

У жыхароў аграгарадка Круцілавічы — дзве добрыя навіны, і ўсе яны звязаны з медыцынай. Па-першае, пасля рамонту тут адкрыўся абноўлены ФАП. Па-другое, яго ўзначаліла малады фельчар Анастасія Кот, якая прыбыла сюды працаваць у жніўні.

Абноўлены медыцынскі аб’ект урачыста адкрылі прадстаўнікі раённай улады, духавенства, медыкі, работнікі мясцовых прадпрыемстваў і самі аграгарадкоўцы.

Павіншаваць мясцовых жыхароў з гэтай падзеяй прыехаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён пажадаў, каб у загадчыцы ФАПа было менш работы на яе ўчастку. Да словаў віншавання далучыліся старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых і старшыня СВК «Граніт-Агра» Станіслаў Мазур.

— Круцілавіцкі фельчарска-акушэрскі пункт – самы вялікі з 20 падобных установаў Дзятлаўскага раёна, – адзначыла галоўны доктар Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Марыя Максімовіч. – Тут абслугоўваюцца 853 жыхары,  з іх 105 дзяцей, 7 дзяцей да года.

Аднаму  з самых важных сацыяльных аб’ектаў аграгарадка патрабавалася як паляпшэнне санітарна-бытавых умоваў, так і з’яўленне медыцыйнскага работніка на ўчастку. Для выканання рамонту кіраўніцтва СВК “Граніт-Агра” выдаткавала каля 55 мільёнаў недэнамінаваных рублёў, рамонтныя работы за адзін месяц выканалі сваімі сіламі будаўнікі Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы і сельгасвытворчага кааператыва. На сродкі, выдзеленыя Дзятлаўскім райвыканкамам, была набыта мэбля і медыцынскае абсталяванне.

Цяпер у медыцынскай установе функцыянуюць працэдурны, фельчарскі, фізіятэрапеўтычны кабінеты і кабінет прыёму пацыентаў, дзе мясцовыя жыхары могуць у камфортных умовах атрымаць медыцынскае абслугоўванне або набыць лекі.

З 1 жніўня да працы ў Круцілавіцкім ФАПе прыступіла малады спецыяліст, выпускніца Гродзенскага медыцынскага каледжа Анастасія Кот.

img_0319a

img_0324a

img_0331a

img_0345a

img_0351a

img_0355a

img_0359a

img_0363a

img_0366a

img_0395a

img_0398a

img_0411a

img_0415a

img_0424a

img_0456a

img_0466a

img_0432aa

img_0436a

img_0444a

img_0446a

img_0448a

img_0480a img_0483a

img_0473a

img_0469aimg_0486a img_0496a

img_0538a

img_0511a

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *