У Казлоўшчыне сустрэлі свята пасёлка

Падзеі

Урачыстасць пачалася святочным шэсцем па Казлоўшчыне мясцовых працоўных калектываў у суправаджэнні зводнага духавога аркестра гарпасёлка Наваельня. Канцэртную праграму, прысвечаную святу пасёлка Казлоўшчына, адкрыў дзіцячы танцавальны калектыў, услед за якім землякоў павітаў старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка. У гэты святочны дзень ён узгадаў важныя этапы развіцця гарпасёлка, клопаты і дасягненні яго жыхароў.

Лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў сёння атрымалі сертыфікаты аб занясенні на пасялковую Дошку гонару. Гэта Аляксандр Анісім (Казлоўшчынскі дом-інтэрнат), Станіслаў Антончык (участак “Казлоўшчына” Дзятлаўскага РУП ЖКГ), Сяргей Бараноўскі (СВК “Слава працы”), Наталля Добыш (Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”) , Анатоль Самахвал (Дзятлаўскае ПМС).509 518 544 548 603 617 640 648 655 671 686 695 728 781 804 810 817 845 858 873 877 892 912 926 929 938 948 953 979 1004 1015 1016

1022

1023 1033 1035 1042 1052 1054 1061 1069 1089 1104 1122 1137 1163 1182

Казлоўшчына слаўная сваімі жыхарамі. Сярод іх – і самы маленькі жыхар гарпасёлка Цімафей Сямашка, якому толькі 15 дзён ад нараджэння, і 96-гадовая доўгажыхарка Зінаіда Васільеўна Палуносік, і 11 шматдзетных сем’яў (сям’я Пацынкаў гадуе ажно пяцярых дзяцей). Спецыяльную ўзнагароду за любоў да гарпасёлка і нераўнадушша да яго жыхароў, за захаванне гісторыі Казлоўшчыны ад старшыні сельвыканкама атрымалі Ларыса і Яўген Горбачы.

На працягу свята для гасцей свята свае танцы дарыла танцавальная група пад кіраўніцтвам Л. У. Гільвін, гучалі добра знаёмыя песні ў выкананні мясцовых юных і прафесійных артыстаў, а таксама спевакоў з райцэнтра.

Канцэртную праграму завяршыла выступленне мясцовага песеннага калектыву “Зараначка” і гасцей з Гродна – ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя росы”.

Паралельна з кантэртам у Казлоўшчыне праходзіла  выстава майстроў-рамеснікаў, забаўляльная праграма для дзяцей, аматарскі турнір па шахматах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *