Кіраўніцтва раёна сустрэлася з маладымі спецыялістамі

Падзеі

Традыцыйная для Дзятлаўшчыны сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі прайшла 2 верасня ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

Адкрыў мерапрыемства, агучыў яго мэты і задачы намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама І. С. Кухарэвіч. Ён выказаў спадзяванне, што дадзеная сустрэча дасць магчымасць маладым спецыялістам, якія сёлета прыехалі працаваць у наш раён (а гэта 106 чалавек), бліжэй пазнаёміцца з Дзятлаўшчынай, даведацца аб яе адметнасцях, сацыя-культурным і эканамічным патэнцыялам.

З прывітальным словам да маладых спецыялістаў звярнуўся старшыня райвыканкама А. М. Дубовік. Ён, у прыватнасці, адзначыў:

— Маладосць — гэта не толькі пара мараў, але і час, калі вызначаецца месца чалавека ў грамадстве. І для нас вельмі важна, каб кожны з вас адчуў сябе тут, на Дзятлаўскай зямлі, як дома, змог рэалізаваць сябе ў абранай прафесіі, дасягнуў пэўных поспехаў. Таксама вельмі хочацца, каб вы сталі актыўнымі ўдзельнікамі жыцця раёна.

Інфармацыя, якая прагучала ў час сустрэчы, датычылася шэрагу значных тэмаў. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама С. П. Багдановіч расказаў аб магчымасцях кар’ернага і прафесійнага росту. На забеспячэнні сацыяльных гарантый для маладых спецыялістаў засяродзіла ўвагу А. Р. Васкель, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Аб парадку прадастаўлення льготных крэдытаў для маладых спецыялістаў расказала дырэктар ЦБУ №407 ААТ «ААБ «Беларусбанк» у горадзе Дзятлаве Н. Б. Барцэвіч. Роля раённай арганізацыі ГА «БРСМ» у арганізацыі сацыяльназначнай дзейнасці — на гэтай тэме засяродзіла сваё выступленне выконваючая абавязкі першага сакратара РК ГА «БРСМ» К. У. Хілімончык.

Аб спартыўным жыцці раёна расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Д. К. Ёда. Інфармацыю аб культурным жыцці Дзятлаўшчыны, магчымасцях развіцця творчых здольнасцяў моладзі агучыла Н. М. Маліноўская, загадчыца аддзела па правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры.
Завяршылася сустрэча канцэртнай праграмай, якую падрыхтавалі работнікі раённага Цэнтра культуры.

IMG_3240

IMG_3246

IMG_3255

IMG_3264

IMG_3273

IMG_3278

IMG_3286

IMG_3290

IMG_3296

IMG_3306

А. ДУБРОЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *