Дашкольнікам – пра бяспеку

Здарэнні і бяспека

Навучыць дашкольнікаў правілам бяспечных паводзінаў, прадухіліць магчымыя экстрэмальныя сітуацыі, падказаць дзецям правільныя дзеянні ў выпадку небяспекі – задача не толькі выхавальнікаў, але і, вядома ж, ратаўнікоў. Таму ў Дзятлаўскім раёне пастаянныя сустрэчы пажарных з дзецьмі сталі ўжо традыцыяй, як і маляўнічыя наклейкі, якія малеча атрымлівае ў падарунак.

Чарговыя такія сустрэчы ў рамках акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» прайшлі з выхаванцамі шэрагу дзіцячых садкоў раёна. Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Беленка, а для дзяцей ужо даўно – дзядзя Саша, у чарговы раз распавёў правілы пажарнай бяспекі, патлумачыў, чаму гульня з агнём небяспечная і як агонь без нагляду можа ператварыцца ў бязлітаснага ворага чалавека, прыносячы беды і няшчасці.

dscn0163 dscn0191

Работнік МНС нагадаў дзецям нумары экстраных службаў. На практыцы разам з імі вывучыў правілы і алгарытм паведамлення аб пажары. Ну і вядома ж нагадаў, што проста сваволіць з гэтыя нумарам катэгарычна забаронена.

На заканчэнне сустрэчы ўсе дзеці паабяцалі інспектару не сваволіць з агнём, за што і атрымалі маляўнічыя наклейкі. У садку для вывучэння правілаў бяспекі інспектар пакінуў у падарунак кнігу “Урокі бяспекі”.

Н. АВЯРЧУК

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *