Сацыякультурная адукацыйная прастора — фактар развіцця асобы

Сацыяльная сфера

Напярэдадні новага навучальнага года ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці сабраліся педагогі раёна, каб падвесці вынікі мінулага навучальнага года, акрэсліць задачы на наступны год. Удзел  у педагагічнай нарадзе прынялі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама А. М. Дубовік, старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, начальнік аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама С. С. Кавалеўская.

Па традыцыі, распачалося мерапрыемства са знаёмства з маладымі педагогамі, якія папоўнілі настаўніцкія шэрагі Дзятлаўшчыны. Сёлета у наш раён прыехалі працаваць 32 маладыя педагогі.

З духоўным наказам да іх звярнуўся дырэктар Гезгалаўскай сярэдняй школы Э. І. Ненартовіч. Ён пажадаў маладым калегам здароўя і поспехаў на адукацыйнай ніве, творчых і працоўных дасягненняў.

Ад імя маладых педагогаў слова трымала настаўніца беларускай мовы і літаратуры М. М. Нячай.

Вынікі мінулага навучальнага года, задачы на год сёлетні ў сваім дакладзе агучыла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. С. Белавус.

Як дасягаюцца творчыя поспехі і напрацоўкі, нараджаюцца адукацыйныя праекты? На гэтыя  пытанні адказалі самі настаўнікі. У сваіх  справаздачах яны закранулі аспекты развіцця пазнаваўчай і творчай дзейнасці навучэнцаў, узаемадзеяння сям’і і ўстановаў адукацыі, сацыяльнага партнёрства як сістэмаўтваральнага кампанента адукацыйнай прасторы.

Урачыстым момантам нарады стала ўзнагароджанне лепшых работнікаў сістэмы адукацыі Дзятлаўшчыны. Узнагароды ім уручалі  старшыня Дзятлаўскага райвыканкама А. М. Дубовік, старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, начальнік аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама С. С. Кавалеўская, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. С. Белавус.

Завяршылася раённая педагагічная нарада святочным канцэртам.

IMG_2950 IMG_2955 IMG_2972 IMG_2986 IMG_2990 IMG_2991 IMG_2992 IMG_2993 IMG_2994 IMG_2995 IMG_2997 IMG_3009 IMG_3017 IMG_3019 IMG_3022 IMG_3030 IMG_3032 IMG_3036 IMG_3047 IMG_3049 IMG_3055 IMG_3060 IMG_3061 IMG_3062 IMG_3074 IMG_3081 IMG_3110 IMG_3118

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота Б. ВАРНЫ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *