Радыёстанцыю «Тваё радыё» адкрылі ў Лідзе

Падзеі

Сёння ў Лідзе пачало вяшчанне “Тваё радыё” — праект Лідскага тэлерадыёаб’яднання. З нагоды адкрыцця новага радыё і запуску праграм Лідскага тэлебачання ў інтэрактыўны пакет ZALA па Гродзенскай вобласці адбылася ўрачыстасць, на якую сабралася шмат гасцей.

Прысутнічала на цырымоніі і афіцыйная дэлегацыя: Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шэдко, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч.

З нагоды адкрыцця “Твайго радыё” Лідскае тэлерадыёаб’яднанне падрыхтавала падарункі для яго радыёслухачоў.

IMG_9127a

IMG_9129a

IMG_9134a

IMG_9136a

IMG_9146a

IMG_9163a

IMG_9170a

IMG_9176a

IMG_9183a

IMG_9185a

IMG_9187a

Тэкст і фота І. Камаровай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *