Ад сэрца да сэрца

Падзеі

4 верасня у 12.30  у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці стартуе дабрачынны праект «Ад сэрца да сэрца».  Аўтарам яго з’яўляецца культарганізатар сектара па рабоце з моладдзю Ала Чарняўская.

У дабрачынным мерапрыемстве прымуць удзел лепшыя выканаўцы Дзятлаўшчыны.

Сабраныя ў час канцэрта грошы будуць пералічаны на дабрачынны рахунак у дапамогу хвораму хлопчыку, якому неабходна прайсці рэабілітацыю у Кітаі.

Канцэртная праграма, якая адбудзецца на пачатку верасня, стане першай «ластаўкай» дабрачыннага праекта «Ад сэрца да сэрца». Прадоўжыцца ён да 25 снежня. У час фінальнага гала-канцэрта будуць падведзены вынікі праекта.

Падрыхтавала да друку А. ДУБРОЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *