Жоўты тыдзень

Падзеі

Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя 28 ліпеня  аб’яўлены Сусветным днём барацьбы з віруснымі гепатытамі. Да гэтага дня Дзятлаўскім раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі арганізавана правядзенне  інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Жоўты тыдзень», які пройдзе з 25 па 29 ліпеня.
Вірусны гепатыт — група інфекцыйных хваробаў, вядомых як гепатыт А, В, С, Д і Е — шкодзіць сотням мільёнаў людзей ва ўсім свеце, выклікаючы вострую і хранічную хваробу печані і штогод забіраючы жыццё амаль 1, 5 мільёна людзей ва ўсім свеце. У Дзятлаўскім раёне больш за 200 чалавек стаяць на дыспансерным уліку па захворваннях парэнтаральнымі  віруснымі гепатытамі.
Для таго, каб папярэдзіць іх далейшае развіццё, члены сям’і носьбітаў антыгенаў і хворых хранічнымі гепатытамі В і С  павінны строга выконваць правілы асабістай гігіены. Палавым партнёрам рэкамендуецца выкарыстоўваць механічныя кантрацэптыўныя сродкі. Гэтыя меры прафілактыкі абавязковыя для ўсіх людзей.
М. ДЗЯДОВІЧ,
доктар-эпідэміёлаг
Н. ЮРЭНЯ,
валеолаг



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *