Запрашаем на свята рыбака

Падзеі

23 ліпеня ў 11 гадзін у пасёлку Гезгалы пачнецца раённае “Свята рыбака”.
У праграме:
— з 5.00 да 10.30 пройдзе конкурс “Лепшы рыбак”. Запрашаем усіх аматараў рыбалкі прыняць удзел у конкурсе (лоўля ажыццяўляецца вудачкай або спінінгам з берага, без выкарыстання плаўсродкаў);
— “Рыбак рыбака бачыць здалёк” – спаборніцтвы сярод каманд СВК і арганізацый раёна;
— канцэртная праграма эстрадных выканаўцаў Дзятлаўскага раёна;
— выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, дзіцячая пляцоўка, атракцыёны.
Пераможцаў чакаюць прызы і падарункі!
Аргкамітэт



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *