З гісторыі пажарнай службы

Здарэнні і бяспека

* 25 ліпеня 1853 года невыпадкова стала знамянальнай датай для пажарнай службы. У гэты дзень Мінскае губернскае праўленне і гарадская дума прынялі рашэнне аб стварэнні пажарнай часці, у склад якой увайшоў 51 чалавек. У гэты ж час першыя пажарныя часці з’явіліся ў Віцебску, Магілёве і іншых беларускіх гарадах. Барацьба з агнём з павіннасці стала справай дзяржаўнай.

* Самымі трагічнымі ў гісторыі беларускай пажарнай службы былі часы Другой сусветнай вайны. Тады на баявую працу выйшлі і жанчыны, якія змагаліся з пажарамі ад запальных і фугасных бомбаў, авіяналётаў.

* Яшчэ адна старонка ў летапісе пажарных Беларусі – гераічная і трагічная адначасова – аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Тады сотні пажарных рызыкавалі сваім жыццём дзеля выратавання мільёнаў.

* У 1998 годзе ваенізаваная пажарная ахова была выведзена са складу Міністэрства ўнутраных спраў  і далучана да Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Так з’явілася новая структура, але з векавымі традыцыямі доблесці, мужнасці і братэрства пажарных.

* Штогод работнікі МНС Беларусі ліквідуюць больш за 10 тысяч надзвычайных сітуацый і аварый, ратуюць і эвакуіруюць з небяспечных зон тысячы чалавек.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *