У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе выстава «Шчыра ад душы»

Спорт і турызм

Выстава прадстаўлена клубам самабытных майстроў з горада Мінска «Прырода і фантазія».
Аб’яднанню ўжо больш за сорак гадоў. З самага пачатку яго дзейнасці кіруе ім Аляксандр Лейка — майстар лясной скульптуры. Па-мастацку апрацаваныя карані, галіны дрэваў з выкарыстаннем іх прыроднай фактуры і называюцца лясной скульптурай. На выставе ў Дзятлаве прадстаўлены некалькі работ у гэтай тэхніцы. Чароўнасць прыроднага прыроднага матэрыялу, захаваная майстрам і адлюстраваная ў скульптуры, не пакідаюць гледача раўнадушным.
У экспазіцыі таксама размешчаны карціны, выкананыя ў тэхніцы жывапісу, вышываныя карціны, у тым ліку і паеткамі, піраграфія. У перакладзе назва «піраграфія» гучыць як «выпальванне агнём», калі на паверхню якога-небудзь арганічнага матэрыяла наносіцца малюнак нагрэтай іголкай.
Асаблівае месца на выставе займае стужкавы жывапіс. Пейзажы, нацюрморты ў гэтай тэхніцы вабяць вока сваім арыгінальным спосабам выканання.
Аўтарамі работ з’яўляюцца звычайныя людзі, апантаныя мастацтвам, — студэнты, пенсіянеры, хатнія гаспадыні. Натхняюць іх ствараць краявіды родных мясцін.
Расказваючы аб аб’яднанні «Прырода і фантазія», варта ўзгадаць тое, што шмат гадоў з клубам супрацоўнічала Стэфанія Станюта — народная артыстка СССР, акадэмік Міжнароднай акадэміі тэатраў. Яе прыродная біжутэрыя прыцягвала асаблівую ўвагу і радавалі не адно пакаленне гледачоў.
Выстава «Ад шчырай душы»  заяўлена як выстава-круіз. Яна вандруе па гарадах Беларусі, знаёмячы жыхароў рэгіёнаў са светам прыгожага.
У Дзятлаве экспазіцыя затрымаецца да 25 жніўня.

IMG_9506ф IMG_9482ф IMG_9486ф IMG_9490ф IMG_9494ф IMG_9497ф IMG_9498Ф
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота Н. АВЯРЧУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *