П’яны вадзіцель – на асобы кантроль!

Здарэнні і бяспека

У мэтах прафілактыкі правапарушэнняў і дарожна-транспартных здарэнняў, якія ўчыняюцца вадзіцелямі ў стане ап’янення, дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую тыднёвую акцыю “Спынім бяду разам!”.

Нягледзячы на комплекснае зніжэнне асноўных паказчыкаў аварыйнасці па віне нецвярозых вадзіцеляў ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, колькасць загі нулых у дадзеных здарэннях узрасла. Кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення – адно з самых сур’ёзных парушэнняў правілаў дарожнага руху. Многія аўтааварыі, а таксама штодзённая зводка аб затрыманні нецвярозых за рулём паказваюць на недысцыплінаванасць нашых вадзіцеляў.

У час акцыі будуць арганізаваны дадатковыя рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі аддзелаў унутраных спраў. Нясенне службы нарадаў міліцыі будзе набліжана да месцаў размяшчэння аб’ектаў гандлю, масавага адпачынку, магазінаў, кафэ, дыскатэк, сельскіх клубаў.

Трэба памятаць, што за ваджэнне ў стане алкагольнага ап’янення або перадачу кіравання асобе, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, а таксама за адмову ад праходжання медыцынскага агляду прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць – пазбаўленне права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады і штраф ад 50 да 100 базавых велічыняў. За паўторнае аналагічнае парушэнне на працягу года вадзіцель прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым транспартны сродак канфіскуецца.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае грамадзян не заставацца абыякавымі да п’янства за рулём. Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе нецвярозы вадзіцель, паведаміце пра гэта ў дзяжурную часць ДАІ па тэлефоне 102 (званок бясплатны). Ваша інфармацыя спыніць бяду!

А. МУХА,
дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *