Пра бяспеку — з самымі маленькімі
Опубликовал

Пра бяспеку — з самымі маленькімі

У Дзятлаўскім раёне працягвае праходзіць акцыя “Канікулы без дыму і агню». Інспектар Дзятлаўскага РАНС Аляксандр Беленка сустрэўся з самымі маленькімі жыхарамі раёна, выхаванцамі Дзіцячага яслі-сада №1 і Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава. Дзеці пабачылі ў дзеянні экіпіроўку ратаўнікоў, змаглі апрануць сапраўдную каску пажарнага, падыхаць з апарата на сціснутым паветры, даведацца пра тое, як правільна дзейнічаць на пажары або ў іншай надзвычайнай сітуацыі.

Разам з інспектарам дзеці замацавалі парадак паведамлення аб пажары, узгадалі свой хатні адрас і атрымалі ад інспектара хатняе заданне: нагадаць бацькам аб тым, што маленькіх дзяцей пакідаць без нагляду катэгарычна забаронена. Усе дзеці атрымалі памяткі з лагатыпам акцыі, якія яны змогуць дома разам з бацькамі вывучыць, а таксама наклейкі на супрацьпажарную тэматыку. Вынікам мерапрыемства стала партыя гульні ў шашкі па ініцыятыве хлопчыка Дзяніса, які, дарэчы, быў самым актыўным удзельнікам акцыі.

12

10

1 0 602 13 Июль, 2016 Здарэнні Июль 13, 2016

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *