Дэнамінацыя і падатковыя дэкларацыі

Падзеі

З прычыны дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь,  якая праводзіцца з 1 ліпеня 2016 года, распрацавана Пастанова Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2016 года № 16 «Аб некаторых пытаннях вылічэння падаткаў, збораў (мытаў), пеняў, штрафаў з прычыны дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь і аб унясенніі зменаў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь». Пастановай устанаўліваецца парадак запаўнення падатковых дэкларацый (разлікаў) па падатках, зборах, падаваемых з 1 ліпеня 2016 года.
Так, прадугледжваецца, што паказчыкі адлюстроўваюцца ў беларускіх рублях у грашовых знаках узору 2000 года (гэта значыць у недэнамінаваных грашовых адзінках):
— у падатковых дэкларацыях (разліках), а таксама ў іншых дакументах, звязаных з вылічэннем і выплатай падаткаў, збораў, за падатковыя (справаздачныя) перыяды са студзеня па чэрвень 2016 года, тэрмін падачы якіх устаноўлены з 1 ліпеня 2016 года;
— у падатковай дэкларацыі (разліку) па адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў за ліпень 2016 года ці за III квартал 2016 года. Тым самым забяспечваецца адзіны парадак запаўнення падатковых дэкларацый (разлікаў) па адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў незалежна ад таго, падаецца гэта падатковая дэкларацыя (разлік) да дэнамінацыі (па 30 чэрвеня 2016 года ўключна) або ў перыяд яе правядзення (1 ліпеня 2016 года);
— у падатковых дэкларацыях (разліках) з унесенымі зменамі і дапаўненнямі за падатковыя (справаздачныя) перыяды да 1 студзеня 2016 года.
У іншых выпадках паказчыкі ў падатковых дэкларацыях (разліках), падаваемых з 1 ліпеня 2016 года, адлюстроўваюцца ў беларускіх рублях узору 2009 года (гэта значыць у дэнамінаваных грашовых адзінках).
Плацельшчыкам, якія ажыццяўляюць выплату падаткаў, збораў (мытаў), пеняў, штрафаў у безнаяўным парадку, варта ўлічваць палажэнні пастановы праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2016 года № 266 «Аб асаблівасцях правядзення плацяжоў і работы банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый з разліковымі і іншымі дакументамі ў сувязі з дэнамінацыяй афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь і ўнясенні змены і дапаўненняў у інструкцыю аб банкаўскім пераводзе», паводле якога з 1 ліпеня 2016 года безнаяўныя разлікі здзяйсняюцца ў беларускіх рублях і капейках.
Пастановай таксама ўнесены змены і дапаўненні ў пастанову Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2003 года № 13 «Аб акругленні сумаў падаткаў, збораў (мытаў), пеняў, штрафаў і іншых абавязковых плацяжоў», якія  ўстанаўліваюць парадак акруглення сум падаткаў, збораў (мытаў), пеняў, штрафаў і іншых абавязковых плацяжоў, што выплачваюцца фізічнымі асобамі наяўнымі грашовымі сродкамі, да цэлай капейкі.
Так, выплата названых плацяжоў наяўнымі грашовымі сродкамі з 1 ліпеня 2016 года здзяйсняецца фізічнымі асобамі ў грашовых знаках узору 2009 года з акругленнем сумаў да цэлай капейкі ў наступным парадку:
— калі дробавая частка капейкі складае меней 0,5 капейкі, то сума памяншаецца да цэлай капейкі;
— калі дробавая частка капейкі складае 0,5 капейкі і больш, то сума павялічваецца да цэлай капейкі.
Аналагічны парадак ужываецца пры вылічэнні фізічнымі асобамі сумаў падаткаў, збораў (мытаў), а таксама пры вылічэнні (налічэнні, накладанні) падатковымі органамі такім асобам падлеглых выплаце ў бюджэт сумаў падаткаў, збораў (мытаў), пеняў і штрафаў, у тым ліку па актах праверак, якія праводзяцца падатковымі органамі.
Пастановай унесены змены ў формы падатковых дэкларацый (разлікаў) па падатках, зборах, устаноўленыя пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2014 года № 42 «Аб некаторых пытаннях, звязаных з вылічэннем і выплатай падаткаў, збораў (мытаў), іншых плацяжоў, кантроль за вылічэннем і выплатай якіх здзяйсняюць падатковыя органы».
Формы падатковых дэкларацый (разлікаў) па падатках, зборах дапоўнены пазнакаю «У дэнамінаваных грашовых адзінках». Таксама вартасныя паказчыкі ў такіх падатковых дэкларацыях (разліках) павінны паказвацца ў рублях з двума знакамі пасля коскі.
Нормы пастановы ўступілі ў сілу з 1 ліпеня 2016 года.
Т. КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах
Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *