Запрашаем на свята касцоў

Падзеі

19 чэрвеня 2016 года ў аграгарадку Вензавец пройдзе свята касцоў.
Пачатак мерапрыемства ў 11 гадзін.

У праграме свята:

  • урачыстае адкрыццё;
  • конкурс прафесійнага майстэрства “Касец-2016”;
  • “Сельская вясёлая эстафета” – спаборніцтвы сярод каманд СВК раёна;
  • канцэртная праграма артыстаў Лідскага раёна;
  • выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
  • выстава-продаж Вензавецкага лясніцтва ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” (мёд, венікі для лазні і гаспадарчыя мётлы);
  • “Этнаграфічная выстава” (сельскагаспадарчы інвентар сезона касьбы);
  • музычна-танцавальная праграма “Танцуй, пакуль малады!”.

 

На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, дзіцячая пляцоўка, атракцыёны.
Чакаем гасцей на свята! Гарантуем радасць стасункаў, цяпло эмоцый. Мы зробім усё, каб свята касцоў прайшло  відовішчна, азартна, пазнаваўча і забаўляльна.

Аргкамітэт



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *