У Рыбаках спаборнічалі санітарныя і пажарныя дружыны

Здарэнні і бяспека

12 каманд – прадстаўніц сельгасвытворчых кааператываў раёна, Дварэцкага льнозавода, Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў, Дзятлаўскага лясгаса ўдзельнічалі ў штогадовых спаборніцтвах супрацьпажарных фарміраванняў. За званне лепшай змагаліся 8 санітарных дружын.
Поспехаў у выпрабаваннях сандружынніцам, удзельнікам спаборніцтваў супрацьпажарных фарміраванняў, адкрываючы мерапрыемства, пажадаў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі. Затым каманды адправіліся на месцы спаборніцтваў.
У конкурсных іспытах удзельніцам сандружынаў трэба было адказаць на пытанні па медыцынскай дапамозе ў ядзерным ачагу, паказаць веды пра інфекцыйныя хваробы і дапамогу пры іх, прадэманстраваць навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі ў шпітальным аддзяленні.
Распачала спаборніцтвы праверка аснашчэння, укамплектавання медыцынскіх сумак санітарных дружын. Пасля каманды “Газы!” сандружынніцы павінны былі хутка надзець процівагазы, а пасля – уратаваць пацярпелых.
Галоўны доктар Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Марыя Максімовіч адзначыла высокі ўзровень тэарэтычнай падрыхтоўкі санітарных дружынніц, грунтоўныя веды.
Па выніках спаборніцтваў санітарных дружын сёлета лепшай названа сандружына СВК “Граніт-Агра”, якую рыхтавала да спаборніцтваў фельчар Таркачоўскага фельчарска-акушэрскага пункта Раіса Альшэўская. На другім месцы замацавалася каманда СВК “Жукоўшчына” (інструктар – фельчар Жукоўшчынскага ФАПа Ларыса Кучынская). Трэцімі сталі сандружынніцы СВК “Русь-Агра”. Іх падрыхтоўкай да конкурсу займалася фельчар Раклевіцкага ФАПа Людміла Савасцюк.
Уладальнікі прызавых месцаў, акрамя дыпломаў, атрымалі грашовыя прэміі, а таксама падарункі ад раённага таварыства “Чырвоны Крыж.
Пеласа перашкодаў, пажарная эстафета, баявое разгортванне – усё гэта склала праграму спаборніцтваў супрацьпажарных фарміраванняў. Сярод пажарных падраздзяленняў сёлета на стометровай дыстанцыі лепшымі былі ўдзельнікі пажарнай дружыны СВК “Белагурна”, у пажарнай эстафеце перамаглі прадстаўнікі СВК “Дварэц-Агра”. У баявым разгортванні бралі ўдзел каманды трох арганізацый, якія маюць пажарную тэхніку. Прызавыя месцы паміж імі размеркаваліся наступным чынам: першае – Наваельнянскі КХП, другое – Дзятлаўскі лясгас, трэцяе – Дварэцкі льнозавод.

1

2

3

4

6

7

8

9

10

11

12

IMG_0035ф
Па завяршэнні конкурснай праграмы майстар-клас па ліквідацыі пажару паказалі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Па выніках усіх этапаў пераможцамі сталі прадстаўнікі СВК “Хвінявічы”, віцэ-чэмпіён – каманда СВК “Дварэц-Агра”, бронзавы прызёр – зборная Дварэцкага льнозавода.
Вынікі мерапрыемства падвялі намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі і начальнік Дзятлаўскага РАНС Уладзімір Нячаеў. Пераможцы адзначаны граматамі раённага выканаўчага камітэта і грашовымі прэміямі. Каманды, якія не занялі прызавое месца, атрымалі грашовыя прэміі ад Дзятлаўскага добраахвотнага пажарнага таварыства.

13

14

15

16

17

18

19
Тэкст і фота Н. Авярчук



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *