Тэлефануйце, як працуюць летнікі

Падзеі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці штогод ажыццяўляецца кантроль за эфектыўнасцю мераў, якія прымаюцца па арганізацыі дзіцячага адпачынку ў летні аздараўленчы перыяд. У ходзе праведзеных маніторынгаў і разглядаў зваротаў грамадзян супрацоўнікамі Камітэта пацверджаны шэраг недаглядаў і недапрацовак у рабоце стацыянарных дзіцячых летнікаў вобласці.
Актуальнымі застаюцца пытанні правядзення рамонту жылых карпусоў аздараўленчых летнікаў, ушчыльнення пры рассяленні дзяцей, добраўпарадкавання тэрыторый і пляжных зонаў, кругласутачнай наяўнасці гарачай вады. Пацвярджаюцца таксама факты парушэння санітарных нормаў і правілаў пры арганізацыі харчавання, захоўвання прадуктаў.
З мэтай прадухілення і выяўлення парушэнняў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці з 14 чэрвеня па 30 чэрвеня 2016 года працуюць тэлефоны “Гарачай лініі” ў горадзе Гродне (8-0152)79-88-16, 79-88-17 і 79-88-19, па якіх вы можаце звярнуцца з пытаннямі і паведаміць у  Камітэт аб наяўных парушэннях.
А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *