Музей-бус «Кветкі Вялікай Перамогі» на Дзятлаўшчыне

Падзеі

16 чэрвеня хлебам-соллю і песнямі Дзятлава сустракала ўдзельнікаў сумеснага рэспубліканскага праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — «Музей-бус «Кветкі Вялікай Перамогі».
Незвычайны музей на колах падарожнічае па гарадах нашай рэспублікі. У яго экспазіцыі прадстаўлены экспанаты, якія расказваюць аб гераізме беларускага народа, адлюстроўваюць гісторыю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама рэчы, якія знаёмяць нас з роднай культурай — старадаўнія прылады працы, вырабы беларускіх майстроў. Наведваць музей-бус могуць усе жадаючыя, а экспанаты можна браць у рукі або мераць, фатаграфавацца з імі.
_MG_8971

_MG_8967

Музей-бус спыніўся на пляцоўцы каля Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе яго сустракалі прадстаўнікі раённай улады, раённага камітэта ГА «БРСМ», работнікі культуры, моладзь, школьнікі, гараджане.
Гасцей павітаў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама І. Кухарэвіч. Ігар Станіслававіч зазначыў, што Дзень Перамогі — асаблівае свята для кожнага з нас, бо дасталася Перамога вялікай цаной — у Беларусі загінуў кожны чацвёрты. Абавязак грамадзян нашай мірнай краіны — шанаваць памяць аб подзвігу дзядоў і прадзедаў. Сёння ў жыхароў райцэнтра з’явілася выдатная магчымасць у час патрыятычнай акцыі пазнаёміцца з музеем, які пабываў у многіх гарадах рэспублікі, мае станоўчыя водгукі. Ігар Станіслававіч падзякаваў удзельнікам акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі» за тое, што яны вялікую ўвагу надаюць патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.
Сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Вікторыя Мянанава ад імя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі падзякавала раённым уладам за аказанае садзеянне і цёплы прыём. Яна расказала, што мэта сумеснага праекта — аб’ядноўваць наша грамадства на асновах гераічнага подзвігу народа, бо вельмі важна памятаць і шанаваць сваю гісторыю.

_MG_9034

_MG_9056

_MG_9061

_MG_9051

_MG_9067
Пасля ўрачыстай часткі ўсе жадаючыя змаглі наведаць экспазіцыю музея-буса «Кветкі Вялікай Перамогі», а таксама выставы, якія дзейнічалі ў фае Цэнтра культуры (фотавыставу «Дзятлаўшчына ўчора і сёння», выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці) і паўдзельнічаць у забаўляльнай праграме.
Карэспандэнтка газеты папрасіла сакратара Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Вікторыю Мянанаву крыху падрабязней расказаць аб сумесным праекце БРСМ і ФПБ:
— Рэспубліканскі патрыятычны праект «Музей-бус «Кветкі Вялікай Перамогі» сёлета стартаваў 7 мая напярэдадні Дня Перамогі на мемарыяльным комплексе «Курган Славы». Пасля гэтага мы сталі ўдзельнікамі вялікага моладзевага свята ў Мінску, пабылі ў Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай абласцях і прыехалі на Гродзеншчыну. Наш музей цікавы тым, што змяшчае экспанаты часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія нам прадаставілі гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінскі дзяржаўны турысцка-краязнаўчы музей, установы адукацыі. З 9 чэрвеня наша экспазіцыя аднавілася, цяпер аўтобус падзелены на дзве залы: «Беларусь ваенная» і «Беларусь мірная». У экспазіцыі «Беларусь мірная» прадстаўлены экспанаты, якія паказваюць культуру, гісторыю, смабытнасць і традыцыі беларускага народа. У кожным рэгіёне наша экспазіцыя папаўняецца мясцовымі экспанатамі, якія адлюстроўваюць культуру гэтага рэгіёна. У прыватнасці, на Віцебшчыне нам прэзентавалі строй мяшчанкі ХХ стагоддзя, на Магілёўшчыне — валёнкі дрыбінскіх шапавалаў, спадзяёмся, што і Гродзеншчына прыме ўдзел у папаўненні экспазіцыі. Да канца чэрвеня ў нас запланаваны маршрут па Брэсцкім рэгіёне, наведванне горада Салігорска Мінскай вобласці і на Гомельшчыне мы завяршым работу нашага музея-буса.
І. КАЎКЕЛЬ
 Фота П. АДАМЧУКА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *