“Дзятлаўскае ПМС” – прызёр рэспубліканскага конкурсу

Падзеі

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Дзятлаўскае ПМС” узнагароджана Ганаровым Дыпломам Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі за другое месца ў Рэспубліканскім прафсаюзным конкурсе на “Лепшую арганізацыю па эканоміі энергарэсурсаў сыравіны і матэрыялаў”. Заслужаная ўзнагарода была ўручана калектыву прадпрыемства напярэдадні прафесійнага свята – Дня меліяратара.

_MG_8235

_MG_7948  _MG_8248 _MG_8445

За апошнія гады “Дзятлаўскае ПМС” зведала змены: праведзена тэхнічнае перааснашчэнне машынна-трактарнага парку, абнаўляецца вытворчая база, палепшаны ўмовы працы і быту работнікаў. Значная работа праведзена па ўкараненні элементаў энерга- і рэсурсазберажэння. У выніку, паказчык па энергазберажэнні за 2014 год выкананы на 114,3%, за 2015 год – на 223,6%.

Матэрыялы да ўдзелу ў конкурсе спачатку былі накіраваны ў Гродзенскі абласны камітэт прафсаюзаў работнікаў агра-прамысловага комплексу, які прызнаў прадпрыемства лепшым ў вобласці па эканоміі энергарэсурсаў. Пасля адбыўся рэспубліканскі этап конкурсу, на якім “Дзятлаўскае ПМС” годна канкурыравала з іншымі ўдзельнікамі і заняло пачэснае другое месца.

І. КАМАРОВА
Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *