Бура нарабіла клопату

Здарэнні і бяспека

Магутная навальніца, якая пракацілася па Гродзеншчыне 17 чэрвеня, не абышла і Дзятлаўскі раён. Ад непагадзі ў меншай ступені пацярпеў райцэнтр, але бура сур’ёзна закранула сельскія населеныя пункты.

Як паведамляе Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, у выніку пятнічнага здарэння пацярпелі 23 населеныя пункты Дзятлаўскага раёна. Былі пашкоджаны 10 жылых дамоў (9 з іх на сёння адноўлены); з сацыяльна-культурных аб’ектаў пацярпеў будынак дзіцячага сада ў Міроўшчыне; пашкоджаны 31 сельскагаспадарчы аб’ект (у тым ліку 22 фермы). Бура вывернула дрэвы з карэннем і зламала галіны, пагнула дарожныя знакі. Пацярпелых не было зафіксавана.

З-за стыхіі засталіся без электрычнасці 12 населеных пунктаў Дзятлаўшчыны, былі пашкоджаны 92 трансфарматарныя падстанцыі, лініі электраперадачы.

У ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі былі задзейнічаны 10 адзінак тэхнікі, 35 чалавек.

DSCN7585

DSCN7622

Н. АВЯРЧУК

Фота прадастаўлены Дзятлаўскім РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *