Жыровіцы запрашаюць на свята!

Падзеі

20 мая Жыровіцы святкуюць дзень з’яўлення іконы Маці Божай «Жыровiцкая», у гонар якой у трэці раз адкрывае свае дзверы фестываль «Жыровiцкі фэст». Свята пачнецца з ушанавання Божай Мацi – архiерэйскай лiтургii, якую ўзначалiць Мiтрапалiт Мінскі і Заслаўскі Павел. Сустрэча ўладыкi на ўваходзе ва Успенскі сабор — у 9.30.

Пасля літургіі і акафіста ў 13 гадзін адбудзецца хрэсны ход да фестывальнай пляцоўкі ля старой крынічкі, дзе пад адкрытым небам на сцэне-караблі пачнецца канцэртная праграма. У ёй прымуць удзел аматарскія і прафесійныя музычныя і харавыя калектывы, сольныя выканаўцы, паэты. Уваход свабодны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *