Жанчыны падвялі вынікі дзейнасці

Падзеі

31 мая ў актавай зале гімназіі горада Дзятлава адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Пра зробленае ў перыяд са снежня 2013 года па май 2016 года паведаміла дэлегатам канферэнцыі старшыня раённага жансавета Алена Іванаўна Жадзейка.

Адбыліся выбары праўлення раённай жаночай арганізацыі. У яго ўвайшлі 19 жанчын. Старшынёй праўлення раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” на чарговы тэрмін абрана Алена Іванаўна Жадзейка, яе намеснікамі — Галіна Мікалаеўна Чура і Таццяна Сямёнаўна Нікіпорчык.

Стала добрай традыцыяй віншаваць жанчын-юбіляраў. Пасля афіцыйнай часткі віншаванні прымалі Ірына Дзмітрыеўна Жэгала, Ганна Іванаўна Мікшут, а таксама Галіна Мікалаеўна Чура, дзень нараджэння якой прыпаў якраз на 31 мая.

Віншаванні да Сусветнага дня абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня, прымалі бацькі-выхавальнікі Ніна Адамаўна Млынарчык і Марына Генадзьеўна Шэлег. Яны адзначаны падпіскай на раённую газету “Перамога”.

_MG_7082 _MG_7085 _MG_7095 _MG_7120 _MG_7127 _MG_7129 _MG_7134 _MG_7135 _MG_7137 _MG_7140 _MG_7145 _MG_7146 _MG_7148

Словы падзякі жанчынам-актывісткам выказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама  Наталля Яўгенаўна Калодка.

Дэлегаты канферэнцыі мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай творчых работ жанчын Дзятлаўскага сыраробнага завода і Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Канцэртную праграму прапанавалі вучні гімназіі, а свае вершы пачытала ветэран працы Раіса Аляксандраўна Лакіза.

І. МІХАЙЛОЎСКАЯ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *