Актывізаваліся кляшчы

Падзеі

У Дзятлаўскім раёне сёлета ўжо звярнуліся па дапамогу ад укусаў кляшчоў 30 чалавек, з іх 8 – дзеці. Большасць пацярпелых ад крывасмокаў у Дзятлаве, Наваельні, Казлоўшчыне. Прычым амаль усе пацярпелыя адзначаюць, што клешч укусіў на ўласным прысядзібным участку.

Меры прафілактыкі ўкусаў кляшчоў: пры выхадзе ў лес, парк, на гарод апранайце адзенне з зашпіленымі на рукавах манжэтамі, якое шчыльна прылягае да цела, і штаны; запраўляйце верхняе адзенне ў штаны, а штаны – у шкарпэткі; надзявайце галаўны ўбор або выкарыстоўвайце капюшон; праз кожныя 1-2 гадзіны на прагулцы і пасля вяртання дадому праводзьце агляд свайго адзення (у тым ліку складак, швоў, кішэней) і адкрытых участкаў цела; карыстайцеся спецыяльнымі сродкамі хімічнай аховы ад кляшчоў (рэпелентамі); размяшчайцеся на адпачынак на траве на сонечных, сухіх палянах не менш чым за метр ад сцежкі і кустоў.

Калі клешч усё ж такі прысмактаўся: 1. Як мага хутчэй выдаліце яго самастойна пры дапамозе пінцэта або пятлі з ніткі, іншым спосабам. 2. Месца ўкусу апрацуйце 3% перакісам вадароду, ёдам, зялёнкай або спіртавым растворам. 3. Абавязкова звярніцеся ў паліклініку па месцы жыхарства для назначэння прафілактычнага лячэння.

Колькасць пацярпелых ад укусаў кляшчоў у Беларусі гэтай вясной павялічылася амаль у два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года. Толькі на працягу сакавіка-красавіка па медыцынскую дапамогу па прычыне ўкусаў кляшчоў звярнуліся 2294 чалавекі, у тым ліку 749 дзяцей. Найбольшая колькасць пацярпелых ад укусаў адзначана ў Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску.

М. ДЗЯДОВІЧ,  загадчык аддзела эпідэміялогіі Дзятлаўскага райЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *