Мотарух – без парушэнняў

Здарэнні і бяспека

Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў сферы дарожнага руху сведчыць аб тым, што ў красавіку-маі абвастраецца праблема траўматызму ўдзельнікаў дарожнага руху па віне вадзіцеляў двухколавых механічных транспартных сродкаў.

Летась на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна супрацоўнікамі аддзела дзяржаўтаінспекцыі выяўлены 254 парушэнні правілаў дарожнага руху вадзіцелямі мапедаў і матацыклаў. 6 чалавек кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, 21 не меў права кіравання дадзеным відам транспарту.

За 3 месяцы бягучага года на Дзятлаўшчыне затрыманы 9 вадзіцеляў мотатранспарту, якія парушылі правілы дарожнага руху. З іх адзін – за кіраванне ў нецвярозым стане, двое – не мелі права кіравання дадзеным відам транспарту. Дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў мапедаў, матацыклаў пакуль не зарэгістравана.

Супрацоўнікі аддзялення ДАІ будуць і надалей арганізоўваць рэйды па выяўленні і папярэджанні парушэнняў правілаў дарожнага руху вадзіцелямі мапедаў і матацыклаў. Асаблівая ўвага будзе надавацца выкананню патрабаванняў па выкарыстанні моташлемаў, выяўленні канструктыўна змененых і не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку матацыклаў. Дзяржаўтаінспектары таксама актывізавалі інфармацыйна-тлумачальную работу аб парадку атрымання вадзіцельскага пасведчання катэгорый “А”, “А1”, “АМ”, пастаноўцы транспартных сродкаў на ўлік і зняцці з яго, праходжанні дзяржтэхагляду, неабходнасці абавязковага страхавання і адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху. Плануецца наведаць месцы адпачынку моладзі і спартыўныя пляцоўкі.

А. МУХА,
дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *