Запрашаем на конкурс

Падзеі

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” праводзіць конкурс работ маладых журналістаў “Залатое пяро “Белай Русі-2016”. Прыняць удзел у конкурсе могуць грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 22 гадоў. Конкурс праводзіцца сярод членаў клубаў юных журналістаў, маладых карэспандэнтаў, вучняў школ, працуючай моладзі.

Конкурс публікацый праводзіцца ў тры этапы па наступных намінацыях:

1. “Культурнае вандраванне з “Белай Руссю” (друкаваныя матэрыялы аб дзейнасці РГА “Белая Русь”). Жанры: інтэрв’ю, эссэ, нататка.

2. “Мой куток зямлі роднай” (друкаваныя і фотаматэрыялы аб жыцці, традыцыях, звычаях беларусаў). Жанры: эсэ, нарысы, замалёўкі, фотарэпартажы.

3. “Радзіма на кінастужцы часу” (відэаролік аб культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыне Беларусі).
Першы этап – раённы. Прыём работ да 15 красавіка 2016 года. Конкурснае журы вызначае пераможцаў да 29 красавіка.

Другі этап – абласны. Прыём работ з 2 па 6 мая. Вызначэнне пераможцаў абласнога этапу – з 11 па 25 мая.
Трэці этап – рэспубліканскі, з 25 мая па 10 чэрвеня.

Патрабаванні да падаваемых матэрыялаў: творчая работа аб’ёмам да 3 лістоў, фота – не больш за 10 здымкаў, відэа – не больш за 2 хвіліны.

Звесткі аб аўтары: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца работы, вучобы, хатні адрас, тэлефон, адрас электроннай пошты, намінацыя.

Работы павінны адпавядаць жанрам, якія прапаноўваюцца. Работы дасылаюцца на электронную пошту drgp21@mail.ru або на адрас рэдакцыі: 231471, горад Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (з пазначэннем “На конкурс “Белай Русі”).

А. КУДЗІНАЎ,
старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *