За бяспеку – разам

Здарэнні і бяспека

З 4 па 29 красавіка на Дзятлаўшчыне праходзіць рэспубліканская сумесная пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку – разам”. Яе арганізатарамі выступаюць адразу сем міністэрстваў: надзвычайных сітуацый, унутраных спраў, жаллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі, інфармацыі, энергетыкі, працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Мэта мерапрыемства – зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца ў доме па прычыне невыканання правілаў пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, інфармаванне насельніцтва.

Будуць арганізаваны сумесныя рэйды з наведваннем ненадзейных сем’яў. Асаблівая ўвага будзе надавацца пустуючым збудаванням, якія выкарыстоўваюцца як месцы для распіцця спіртных напояў і начлегу пабочных асобаў.

Просім усіх грамадзян далучыцца да акцыі і не заставацца ўбаку ад мясцовых праблем. Пра выпадкі парушэння правілаў пажарнай бяспекі і іншыя правапарушэнні можна паведаміць па нумарах “101”, “102”, “112”. Ананімнасць гарантуецца. Ваша актыўная грамадзянская пазіцыя можа ўратаваць чалавечае жыццё.

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *