Віншуем прызёраў

Падзеі

У склад зборнай каманды Гродзеншчыны, якая прыняла ўдзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, уваходзілі чатыры прадстаўнікі Дзятлаўшчыны. Гэта былі навучэнцы гімназіі №1 горада Дзятлава Андрэй Жадзейка, Марыя Каско, Яўгенія Кетка, Ілья Угрын.

Самым паспяховым на рэспубліканскім этапе алімпіяды было выступленне навучэнкі 10 класа Марыі Каско. Марыя ўзнагароджана дыпломам трэцяй ступені па беларускай мове і літаратуры Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пахвальны водгук па матэматыцы ад журы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды атрымала навучэнка 11 класа Яўгенія Кетка.

Кіраўніцтва раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама і гімназіі №1 горада Дзятлава дзякуе настаўнікам, якія падрыхтавалі прызёраў, — Аксане Іосіфаўне Ванчук, Алене Рыгораўне Абрамчык, Соф’і Іванаўне Халецкай.

Т. КУЛЕШ,
загадчыца Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *