У “Міражы” працуе гаспадарчы аддзел

Сацыяльная сфера

Да абласнога свята “Дажынкі”, якое летась прымала Дзятлаўшчына, сярод іншых быў рэканструяваны будынак гандлёвага цэнтра “Міраж” у райцэнтры.

IMG_1319

IMG_1320

Нядаўна ў абноўленым памяшканні з’явіліся навасёлы – цяпер тут працуюць аддзел гаспадарчых тавараў Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства і аддзяленне “Беларусбанка”, якое вярнулася на сваё колішняе месца працы.

— Асаблівасць новага магазіна заключаецца ў выкладцы тавару, – адзначае намеснік дырэктара філіяла па гандлі і прамысловасці Валянціна Баравік. – Дзякуючы сістэме самаабслугоўвання, пакупнікі могуць самі ўважліва разгледзець тавар, які іх цікавіць. У бліжэйшых планах – павялічыць тавараабарот магазіна ўдвая.

IMG_1354

IMG_1361

На гандлёвай плошчы 150 квадратных метраў размясціўся шырокі асартымент гаспадарчых тавараў і дывановых вырабаў. У “Міражы” пакупнікам абяцаюць сезонныя скідкі на розныя групы тавараў: бліжэйшым часам – на сельгасінвентар, грунты і ўгнаенні. Заўважым, што ў магазіне ўсе цэннікі – у цяперашняй валюце і новай, якая будзе дзейнічаць ужо з ліпеня.

IMG_1337

У новым магазіне працуюць добра знаёмыя дзятлаўчанам вопытныя прадаўцы: сярэдні стаж прадаўцоў брыгады з трох чалавек складае 25 гадоў.

— Будзем рады бачыць у нас садаводаў і гаспадыняў, можна набыць нешта для сябе або ў падарунак, – запрашае па пакупкі загадчыца магазіна “Міраж” Алена Добыш.

Магазін будзе працаваць без выхадных у звычайным рэжыме з 9 да 19 гадзін, з перапынкам на абед.

Н. АВЯРЧУК
Фота Н. АВЯРЧУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *