Праверка пажарнай бяспекі

Здарэнні і бяспека

У рамках правядзення месячніка бяспекі ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу інспектары Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі маніторынг сямі сельгасвытворчых кааператываў раёна. Правяралі наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння на аб’ектах гаспадарак, выкананне супрацьпажарнага рэжыму, недапушчэнне парушэння правілаў пажарнай бяспекі ў час веснавых палявых работ.

Па выніках маніторынгу СВК «Слава працы» і СВК «Хвінявічы» атрымалі рэкамендацыі, у якіх былі прапанаваны да выканання 17 мерапрыемстваў.

Таксама быў праведзены маніторынг інтэрнатаў філіяла “Дзятлаўская МПМК-147” ААТ “Гроднааблсельбуд” у Дзятлаве. Было ўстаноўлена, што інтэрнат па вуліцы Савецкай не абсталяваны ўнутраным супрацьпажарным водаправодам, інтэрнат па вуліцы Міцкевіча не забяспечаны сістэмай унутранага супрацьпажарнага водаправода, выяўлены іншыя парушэнні. Дадзеныя мерапрыемствы ўключаны ў прадпісанне па выніках планавай і кантрольнай праверак.

Па выніках маніторынгу кіраўнікам аб’ектаў прапанавана арганізаваць сходы жыхароў і службовых асобаў для тлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў будынках інтэрнатаў.

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *