Пасяджэнне каардынацыйнага савета

Падзеі

Прайшло пасяджэнне Дзятлаўскага раённага каардынацыйнага савета суб’ектаў прафілактыкі.

IMG_1300

У пасяджэнні прынялі ўдзел члены савета прафілактыкі І. Кухарэвіч, А. Біль, У. Нячаеў, С. Сёмуха, А. Шырокіх, Л. Васюкевіч, А. Камароў. Таксама былі запрошаны старшыні сельвыканкамаў, намеснікі кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў па ідэалагічнай рабоце, прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, таварыства Чырвонага Крыжа, ветэранскай арганізацыі, прадстаўнікі раённых арганізацый прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу, культуры, адукацыі і навукі.

IMG_1303

На пасяджэнні была разгледжана інфармацыя-прадстаўленне пракуратуры Гродзенскай вобласці “Аб ухіленні парушэнняў заканадаўства па прафілактыцы злачынстваў у адносінах да састарэлых грамадзян, выкананні заканадаўства аб гарантыях па сацыяльнай абароне асобаў гэтай катэгорыі, забеспячэнні іх супрацьпажарнай бяспекі”.

Тлумачэнні па гэтым пытанні прадаставіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. Васюкевіч. Яна патлумачыла, як і каму прызначаецца дапамога па доглядзе за састарэлымі людзьмі пасля 80 гадоў, інвалідамі, як ажыццяўляецца кантроль, прыём на працу сацыяльных работнікаў. Таксама Л. Васюкевіч адказала на пытанні, якія ўзнікалі ў членаў каардынацыйнага савета.

Пра ўзровень злачыннасці і колькасць правапарушэнняў на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў 2015 годзе і першым квартале 2016 года, а таксама прымаемых мерах па паляпшэнні работы па папярэджанні правапарушэнняў паведаміў начальнік аддзела аховы і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама С. Шундрык. Ён агучыў інфармацыю пра здарэнні на тэрыторыі кожнага сельскага савета, якую дапоўніў начальнік аддзела ўнутраных справаў А. Біль.

Тлумачэнні па праблеме павелічэння колькасці правапарушэнняў на падведамасных тэрыторыях далі А. Шымко, старшыня Вензавецкага сельсавета, і А. Маркушэўскі, старшыня Дзятлаўскага сельсавета.
Вынікі пасяджэння каардынацыйнага савета суб’ектаў прафілактыкі падвёў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама І. Кухарэвіч. Па абмеркаваных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.

І. ІВАНАВА
Фота Н. АВЯРЧУК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *