Мабільнік — лёгкая нажыва для зламыснікаў

Здарэнні і бяспека

Грамадзянін К. адзначаў свой дзень нараджэння з сябрамі ў адной з установаў адпачынку райцэнтра. З сабою ўзяў дарагі мабільны тэлефон, падораны напярэдадні роднымі. Калі госці ўжо добра пасядзелі, да століка пачалі падыходзіць сябры-таварышы, каб павіншаваць імянінніка. Адзін з іх, грамадзянін П., заўважыў на поясе К. дарагі мабільнік. Калі імяніннік быў вельмі п’яны, П. папрасіў мабільнік, быццам бы патэлефанаваць, а на самой справе забраў і не вярнуў. Пазней — прадаў іншаму чалавеку. Ён спадзяваўся, што гаспадар не ўспомніць пра сваю рэч. Аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама ўзбудзіў на П. крымінальную справу. Зламыснік прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Гэта не адзінкавы выпадак крадзяжу. Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, не прыцягвайце лішняй увагі да сваіх мабільных тэлефонаў, не пакідайце іх без нагляду, не давайце тэлефанаваць незнаёмым людзям. Калі сталі ахвярай крадзяжу, тэрмінова паведамляйце ў міліцыю, каб знайсці злодзея па гарачых слядах. Не набывайце тэлефон без дакументаў або проста з рук: хутчэй за ўсё ён акажацца крадзеным. Аб фактах продажу крадзеных тэлефонаў паведамляйце па нумары 102.

Д. СУША,
старшы следчы Дзятлаўскага раёнага аддзела Сладчага камітэта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *