Чыгунка памылак не даруе

Сацыяльная сфера

Адной з асноўных задач транспартнай міліцыі з’яўляецца прафілактыка і ліквідацыя прычынаў і ўмоваў, якія садзейнічаюць гібелі і траўматызму грамадзян на аб’ектах чыгуначнага транспарту.

Асноўнымі прычынамі траўмавання грамадзян на аб’ектах чыгуначнага транспарту з’яўляюцца невыкананне правілаў асабістай бяспекі пры пераходзе чыгункі ў неўстаноўленых месцах, перад цягніком, які ідзе блізка, знаходжанне на аб’ектах транспарту ў стане алкагольнага ап’янення. Многія забываюць пра тое, што чыгунка — гэта зона павышанай бяспекі.

За пераход чыгуначных пуцей ў неўстаноўленых месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч. 5 арт. 18.3 КоАП РБ і караецца штрафам у памеры да дзвюх базавых велічыняў.

Забараняецца:
— хадзіць па чыгуначных пуцях;
— пераходзіць і перабягаць праз чыгуначныя пуці, перад цягніком, які ідзе блізка;
— бегчы па платформе побач з вагонам цягніка, які прыбывае або адыходзіць, а таксама знаходзіцца бліжэй за два метры ад края платформы ў час праходжання цягніка без прыпынку;
— пакідаць дзяцей без нагляду на пасадачных платформах і ў вагонах;
— пераходзіць праз пуць адразу ж пасля праезду цягніка аднаго напрамку, не пераканаўшыся ў адсутнасці руху цягніка сустрэчнага накірунку;
— на станцыях і перагонах падпаўзаць пад вагоны і пералазіць праз аўтасчэпкі для праходу праз пуць.

А. УРБАНОВІЧ,
інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Лідскага АУС на транспарце



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *