Трэба рэгістраваць своечасова

Падзеі

Важнасць своечасовай дзяржаўнай рэгістрацыі аб’ектаў і правоў уласнасці на іх заключаецца ў тым, што Сусветны Банк і Міжнародная фінансавая карпарацыя штогод вызначаюць рэйтынг інвестыцыйнай прывабнасці краінаў, у тым ліку і Рэспублікі Беларусь, па розных паказчыках: падстава бізнэсу, дазвол на будаўніцтва, магчымасць атрымання крэдыту, плацяжы падаткаў. Па кожным паказчыку паасобку, а таксама па іх сукупнасці 189 краінам прысвойваецца пэўны рэйтынг. Адзін з крытэрыяў ацэнкі — сістэма “Рэгістрацыя ўласнасці”.

Рэйтынг “Рэгістрацыя ўласнасці”, перш за ўсё, вызначаецца па такіх крытэрыях, як кошт і хуткасць, а таксама паўната звестак.

Наша дзяржава надае вялікую ўвагу развіццю і своечасовасці дзяржаўнай рэгістрацыі ўласнасці і правоў на яе.
Так, у падпункце 1.5 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 2011 г. №431 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленні адносінаў у галіне адабрання, прадастаўлення і выкарыстання зямельных участкаў” устаноўлена, што грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы ў двухмесячны тэрмін з дня зацвярджэння акта прыёмкі ў эксплуатацыю аб’екта будаўніцтва або падпісання акта аб кансервацыі абавязаны звярнуцца ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі па дзяржаўную рэгістрацыю ў дачыненні да ўзведзенага капітальнага будынка (будынка, збудавання), нежылога ізаляванага памяшкання або незавершанага закансерваванага капітальнага будынка.

Пры гэтым за невыкананне гэтага абавязку прадугледжана часткай 2 артыкула 23.77 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей — КоАП) адміністрацыйная адказнасць – штраф.
За дадзенае парушэнне фізічная асоба можа быць пакарана штрафам у памеры ад 5 да 10 базавых велічыняў, індывідуальны прадпрымальнік — ад 10 да 20 базавых велічыняў, а для юрыдычнай асобы ўстаноўлены памеры ад 50 да 100 базавых велічыняў.

Аднак не ўсе арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі разумеюць важнасць гэтага пытання.

У выніку правядзення кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў Камітэтам выяўляюцца шматлікія парушэнні парадку і тэрмінаў дзяржаўнай рэгістрацыі аб’ектаў нерухомасці і правоў на іх. Асобныя збудаваныя будынкі (збудаванні) не падаюцца на дзяржаўную рэгістрацыю працяглыя тэрміны.

Па выніках 2015 года Камітэтам толькі па частцы другой артыкула 23.77 КоАП прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў 15 грамадзян і 20 арганізацый. Выяўлены парушэнні і ў пачатку 2016 года.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *