Дзятлаўская дзяржаўтаінспекцыя рэарганізавана

Здарэнні і бяспека

У выніку правядзення арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў рэарганізаваны аддзяленні дзяржаўтаінспекцый трох раёнаў Гродзенскай вобласці (Слонімскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага) і створаны міжраённы аддзел Дзяржаўтаінспекцыі па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў.
Міжраённы аддзел Дзяржаўтаінспекцыі ў Дзятлаве працуе ў будынку аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Слонімская, 13, кабінет №7.

Рэжым работы:
панядзелак з 10.00 да 17.00, серада з 9.00 да 13.00.  Узгадненне праектнай дакументацыі і маршрутаў руху. Вяртанне вадзіцельскага пасведчання і (або) талона да яго (іх) пасля канфіскацыі, заканчэння тэрміна пазбаўлення права кіравання транспартным сродкам асобамі, якія пазбаўлены гэтага права за любыя парушэнні, акрамя кіравання ў стане алкагольнага ап’янення;
серада з 14.00 да17.00. Разгляд адміністрацыйных справаў, прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

А. МУХА,
дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *