Маша, Мядзведзь і чароўная палачка

Падзеі

21 сакавіка ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры адбудзецца прэм’ера спектакля «Маша, Мядзведзь і чароўная палачка». Яго пакажуць артысты Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек «Лялькі для ўсіх». Спектакль будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня лялечніка, які адзначаецца менавіта 21 сакавіка.

Спектакль «Маша, Мядзведзь і чароўная палачка» — гэта новая гісторыя з жыцця герояў папулярных мультфільмаў — гісторыя, напоўненая новымі прыгодамі, чароўнымі сітуацыямі, неспадзяванымі адкрыццямі. І ўсё гэта — разам з любімымі лялечнымі героямі: Машай, Мядзведзем, Бабай Ягой і многімі іншымі.

Прагляд спектакля стане для дзяцей і іх бацькоў сапраўдным святам, у час якога гледачы змогуць паўдзельнічаць у развіцці сюжэту, пагуляць разам з галоўнымі героямі, паспяваць і патанцаваць.

Спектакль «Маша, Мядзведзь і чароўная палачка» Беларускі тэатр роставых лялек ужо паказаў у час гастроляў у Старобіне, Слуцку, Мядзелі, Фаніпалі, Маладзечне, Віцебску (на фестывалі «Славянскі базар»),  Гродне, Шчучыне ( у рамках Рэспубліканскага  дня пісьменства), Воранаве ( у рамках «Карнавала весялосці»).
У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры спектакль «Маша, Мядзведзь і чароўная палачка» будзе паказаны на двух сеансах — у 11 і 13 гадзін.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *