Хітрага дырэктара чакае турма

Падзеі

Работнікі Ваўкавыскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці закончылі праверку фінансава-гаспадарчых узаемаадносінаў аднаго з мінскіх таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, якое спецыялізавалася на вытворчасці бетону, з дзяржаўным прадпрыемствам Ваўкавыскага раёна, што ажыццяўляла выпуск будаўнічых матэрыялаў.

Гэта гісторыя бярэ пачатак у 2014 годзе, калі будаўнічая галіна толькі пачала адчуваць першыя прыкметы крызісу.

Гэта прывяло да зніжэння канкурэнтаздольнасці беларускіх вытворцаў цэменту ў адносінах да іх калегаў з Літвы і Расіі. Як следства — замежныя і беларускія інвестары сталі выводзіць актывы з будаўнічай галіны, а вытворцы цэменту — шукаць новыя рынкі збыту. Частка камерцыйных кампаній пачала працэдуру ліквідацыі, а іншая з мэтай захавання актываў стала прадпрымаць меры, накіраваныя на стабілізацыю свайго фінансавага стану, у тым ліку і за кошт іншых удзельнікаў.

Адным з такіх удзельнікаў падобных адносінаў стала таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое ўзначальвае 40-гадовы жыхар горада Мінска. Прадпрымальны дырэктар мінскага ТАА скарыстаўся сітуацыяй, якая склалася на рынку. Для паляпшэння фінансавага становішча свайго таварыства ён выкарыстаў складанае становішча дзяржаўнага прадпрыемства, якое адчувала цяжкасці з рэалізацыяй цэменту. На працягу кароткага часу, не прыкладваючы дадатковых намаганняў, паколькі выкарыстаў ужо напрацаваную схему і сувязі, «дзялец» завалодаў цэментам дзяржаўнага прадпрыемства агульным коштам больш за 1,3 млрд. беларускіх рублёў, паабяцаўшы разлічыцца за атрыманы тавар на працягу 15 дзён. У далейшым з выкарыстаннем дадзенага цэменту таварыствам быў выраблены бетон, які яно рэалізавала на тэрыторыі Мінскага раёна і горада Мінска. Стан запазычанасці выклікаў справядлівую заклапочанасць у службовых асобаў дзяржаўнага прадпрыемства. Не знайшоўшы грошай у вырашэнні праблемы, юрыдычная служба прадпрыемства, захоўваючы законнасць, падрыхтавала і накіравала прэтэнзію на адрас даўжнiка. Менавіта з гэтага моманту камерсант стаў актыўна перакладаць актывы свайго таварыства на другую, падкантрольную яму ж камерцыйную фірму. За кароткі тэрмін ён вывеў з абароту актывы ў выглядзе маёмасці коштам больш за 4 млрд. беларускіх рублёў, давёўшы тым самым сваё таварыства да неплацежаздольнасці. Пасля ўступлення ў законную сілу пастановы Эканамічнага суда горада Мінска, у парушэнне ўстаноўленага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку разлікаў, ён пералічыў з разліковага рахунка таварыства больш за 5 млрд. беларускіх рублёў выручкі на іншую падкантрольную яму фірму. Пасля гэтага яму заставалася толькі «па-ціхаму» ліквідаваць ТАА-даўжніка. Для надання відавочнасці закона, камерсант пакінуў крэдытору — дзяржаўнаму прадпрыемству безнадзейную дэбіторскую запазычанасць збанкрутаваных камерцыйных арганізацый у суме каля 2 млрд. беларускіх рублёў. Сваімі дзеяннямі «дзялец» абмежаваў інтарэсы крэдытора.

Аднак злачынную задумку камерсанта пасля аналізу першасных дакументаў і рахункаў бухгалтарскага ўліку разгадалі работнікі фінансавай міліцыі. Па фактах парушэння ўстаноўленага парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці ў дачыненні да дырэктара таварыства распачаты крымінальныя справы па ч. 1 арт. 241 КК Рэспублікі Беларусь («Перашкода кампенсацыі стратаў крэдытору (крэдыторам)» і арт. 242 КК Рэспублікі Беларусь («Ухіленне ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці»).

Цяпер на маёмасць коштам больш за 3 млрд. беларускіх рублёў падкантрольнага «дзяльцу» таварыства накладзены арышт. Крымінальныя справы для правядзення далейшага расследавання перададзены ў следчыя органы. Хітраму дырэктару пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да двух гадоў.

А. ЯНОВІЧ,
начальнік Ваўкавыскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *