Адбудуцца грамадскія слуханні

Падзеі

18 сакавіка 2016 года ў 10 гадзін каля будынка Гезгалаўскага лясніцтва ў аграгарадку Гезгалы будуць праводзіцца грамадскія слуханні па пытанні выдалення аб’ектаў расліннага свету.

Выдаленне аб’ектаў расліннага свету будзе праводзіцца па хадатайніцтве ляснічага Гезгалаўскага лясніцтва з мэтай добраўпарадкавання тэрыторыі.

Адказная за правядзенне грамадскіх слуханняў — Вольга Віктараўна Варган, кіраўнік справамі Жукоўшчынскага сельвыканкама (тэл. 3-74-47).

Грамадзянам, якія жадаюць прыняць удзел у грамадскіх слуханнях, неабходна пры сабе мець пашпарт ці іншы дакумент, які пацвярджае асобу.

В. ВАРГАН,
кіраўнік справамі Жукоўшчынскага сельвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *