Аб выяўленых парушэннях у аптэчнай сетцы

Падзеі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў 11 з 18 абласных арганізацый рознічнага гандлю лекавымі сродкамі і прэпаратамі былі ўстаноўлены парушэнні патрабаванняў пераліку лекавых сродкаў беларускай (расійскай) вытворчасці, абавязковых для наяўнасці ў аптэках усіх формаў уласнасці. У асобных аптэках недзяржаўнай формы ўласнасці ў наяўнасці адсутнічалі ад 1 да 54 найменняў лекавых сродкаў, абавязковых для наяўнасці.

Кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы паказалі, што паўсюдна пакупнікам прапануюцца лекавыя сродкі імпартнай вытворчасці або прадаюцца тыя лекавыя сродкі, якія пакупнік папрасіў. Інфармацыя аб перавагах лекавых сродкаў беларускай вытворчасці не прадастаўлялася.

Так, у адной з аптэк горада Гродна пры звароце з пытаннем набыцця смекты і но-шпы ў таблетках правізарам былі адпушчаны дадзеныя прэпараты без прапановы альтэрнатывы беларускай вытворчасці — смекта Э, ніасмекцін парашок, таблеткі дратаверыну.

Арганізацыямі не выконваліся патрабаванні па наяўнасці ў аптэках ва ўстаноўленай колькасці лекавых сродкаў айчыннай вытворчасці, якія ўключаны у пералік. Так, у адной з аптэк горада Гродна на момант маніторынгу мелася толькі адна ўпакоўка граміцыну замест звычайных трох.

Устаноўлены факты парушэння патрабаванняў Належнай аптэчнай практыкі, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года №120, у прыватнасці, у фармацэўтычных работнікаў аптэкі, якія ажыццяўляюць рэалізацыю лекавых сродкаў грамадзянам, адсутнічаў бэйдж з фатаграфіяй, указаннем пасады, прозвішча, імя, імя па бацьку.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці з 28 студзеня па 26 лютага 2016 года правёў “Гарачую лінію” па пытанні даступнасці набыцця лекавых прэпаратаў, аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву, у перыяд вострых рэспіраторна-вірусных інфекцый (ВРВІ).

Інфармацыю па наяўных недахопах у рабоце арганізацый рознічнага гандлю лекавымі сродкамі і ўстановаў аховы здароўя прымаем па тэлефонах у горадзе Гродне: (8-152) 79-88-21, 79-88-17.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *