Аб выкарыстанні бюджэтных сродкаў

Падзеі

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці знаходзіцца на пастаянным кантролі пытанне эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.

У ходзе праведзеных маніторынгаў і праверак установаў культуры ў 2015 годзе — студзені 2016 года Камітэтам былі ўстаноўлены факты неабгрунтаванага атрымання і выкарыстання бюджэтных сродкаў у суме больш за 1 млрд. рублёў, неэфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, парушэнні парадку прадастаўлення бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, парадку прысваення кваліфікацыйных катэгорый работнікам установаў. Таксама выяўлены парушэнні працоўнай дысцыпліны, арганізацыі культурна-відовішчных мерапрыемстваў, ажыццяўленне пазабюджэтнай дзейнасці. Не надаецца належная ўвага па ўтрыманні гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

З мэтай прадухілення і выяўлення парушэнняў ва ўстановах культуры, у Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці з 21 сакавіка 2016 года па 20 красавіка 2016 года працуюць тэлефоны “Гарачай лініі”
ў горадзе Гродне: (8-152) 79-88-17 і 79-88-19, па якіх вы можаце звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб наяўных выпадках парушэння заканадаўства.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *