Аб выкананні праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак

Падзеі

У 2011-2015 гадах у рэспубліцы дзейнічала Праграма развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян.

Усе гэтыя гады Камітэт дзяржкантролю ўважліва адсочваў сітуацыю са стварэннем умоваў для развіцця вытворчасці, змагаючыся з фактамі бюракратызму, неразумення з боку асобных чыноўнікаў пры вырашэнні надзённых праблемаў грамадзян.

Работнікам Камітэта на працягу гэтых гадоў даводзілася ўдзельнічаць у вырашэнні праблемаў жыхароў вёскі па пытаннях выдзялення зямель для выпасу жывёлы, з разлікамі за здадзенае малако і жывёлу, арганізацыі збору малака, аказанні на платнай аснове паслугаў у нарыхтоўцы кармоў для сельскагаспадарчых жывёл, якія знаходзяцца ва ўласнасці грамадзян, адсутнасць арганізацыі работ па аказанні платных паслугаў насельніцтву ў правядзенні поўнага цыкла мерапрыемстваў па вырошчванні бульбы і іншых культур.

Разам з тым, варта адзначыць, што ў сілу многіх фактараў, у тым ліку і дэмаграфічных, у Гродзенскай вобласці намецілася тэндэнцыя скарачэння колькасці асабістых падсобных гаспадарак. Калі па стане на 1 студзеня 2014 года налічвалася 144,4 тысячы асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, то на 1 студзеня 2016 года — 137,7 тысячы асабістых падсобных гаспадарак.

У 2015 годзе не забяспечана выкананне шэрагу паказчыкаў, вызначаных праграмай. Заданне па закупцы ў насельніцтва арганізацыямі буйной рагатай жывёлы для дагадоўвання і адкорму выканана на 83,7%, па закупцы малака — 98,4%.

Пры гэтым, як паказваюць звароты грамадзян, у бягучым годзе ёсць праблемы з продажам маладняку жывёлы сельгасарганізацыям.

З мэтай вывучэння надзённых праблемаў грамадзян па дадзеным пытанні ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці з 21 па 25 сакавіка 2016 года з 9 да 13 гадзін і з 14 да 18 гадзін па тэлефонах
у горадзе Гродне (80152) 79-88-05, 79-88-06 будзе праводзіцца “Гарачая лінія” па тэме “Праблемы ў вядзенні асабістых падсобных гаспадарак”. Жыхары Гродзенскай вобласці могуць паведаміць у Камітэт дзяржкантролю аб наяўных праблемах са здачай маладняку жывёлы, выплатамі надбавак за здадзеную прадукцыю, арганізацыяй закупу малака, магчымасцю набыцця ў гандлёвай сетцы спажыўкааперацыі насеннага матэрыялу, угнаенняў.

Любы жадаючы можа выказаць сваё меркаванне аб дастатковасці прымаемых мясцовымі органамі ўлады мераў, накіраваных на стварэнне ўмоваў для вядзення асабістых падсобных гаспадарак.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *