XXV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 14 па 18 ліпеня

Падзеі

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 14 па 18 ліпеня, а на 12-13 і 19-20 ліпеня запланаваны дадатковыя мерапрыемствы. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Урачыстае адкрыццё форуму мастацтваў адбудзецца 14 ліпеня, закрыццё — 18 ліпеня. Але мерапрыемствы фестывалю будуць праходзіць у Віцебску з 12 па 20 ліпеня, — растлумачыў Аляксандр Сідарэнка. — Асноўнай фестывальнай падзеяй, вакол якой сфарміравана праграма, нязменна застаецца конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні. Спаборніцтва вакалістаў пройдзе ў тры этапы, кожны з якіх будзе ўяўляць сабой паўнацэнны канцэрт з тэлевізійнай трансляцыяй».

Канкурсантам трэба будзе прайсці паўфінал (праграма «Нацыянальны хіт»), а таксама першы і другі дзень фіналу (праграмы «Славянскі хіт» і «Фестывальны хіт»). Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу будзе ўключана ў праграму ўрачыстай цырымоніі закрыцця форуму, у час якой члены журы і зоркі эстрады ўручаць узнагароды канкурсантам і павіншуюць іх сваімі песнямі.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *