Лукашэнка: у гэтым годзе мы зробім усе крокі для роўных умоў гандлю ІП і дзяржструктур

Улада

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб у гэтым годзе былі прыняты меры для работы ў роўных умовах усіх гандлёвых структур: дзяржаўных і прыватных, замежных і айчынных. Такую задачу ён паставіў сёння, прымаючы з дакладам міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Рабіце так, каб і дзяржаўны гандаль, і прыватны, іншаземцы і свае былі ў роўных умовах», — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

«І не глядзіце на забастоўкі нейкіх іпэшнікаў або яшчэ каго-небудзь. Мы дакладна ў мінулым годзе дамовіліся! Мы не хлапчукі, каб нас вадзіць за нос, тым больш мяне. Мы дамовіліся — у гэтым ключы трэба дзейнічаць», — сказаў Прэзідэнт.

«Трэба разумець, што тыя, хто завозяць сюды рознае адзенне, і нават добрай якасці, калі б гэта было з Турцыі, Кітая, Расіі, і іншае — трэба разумець: усё, што мы завезлі да сябе адтуль, мы настолькі ж угробілі сваю эканоміку, лёгкую прамысловасць. Не будзе яна развівацца. Тым больш без дакументаў, без сертыфікатаў. Слухайце! Гэта ж мы ўзаконьваем бандытызм, злачынцаў! Адных ловім, саджаем, а іншым дазваляем», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

«І потым, яны павінны разумець, што сертыфікацыя тавараў — гэта толькі першы крок. Мы ў гэтым годзе зробім усе крокі. Тавар, таваратранспартная накладная, усе суправаджальныя дакументы, сертыфікацыя — прыязджай, гандлюй. Няма гэтага — гандляваць не будзеш», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ў далейшым гэты бізнес будзе падкантрольны. «Тады лёгкая прамысловасць, гандаль будзе ў нас у Беларусі для ўсіх: і для іпэшнікаў, іншых прыватнікаў, і для дзяржпрадпрыемстваў — у роўных умовах. Яны гэтага заўсёды патрабуюць — дайце нам роўныя ўмовы. Вось роўныя ўмовы», — сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *