“Электрычныя” пажары

Здарэнні і бяспека

У 2012 годзе па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання ў раёне адбыліся 4 пажары, у 2013 годзе – 5 пажараў, у 2014 годзе – 3 пажары, у 2015-м – 2 пажары. У сярэднім гэта кожны пяты выпадак узгарання.

Асноўныя прычыны “электрычных” пажараў – жучкі ў лічыльніках, пакінутыя без нагляду электрапрылады, самаробныя абагравальнікі, пашкоджаныя выключальнікі і разеткі. Нярэдка трагедыю можна папярэдзіць, выконваючы простыя правілы бяспекі.

Эксплуатуем тэлевізар правільна:

— не стаўце тэлевізар паблізу прыбораў ацяплення або ў мэблевую сценку, дзе ён кепска ахалоджваецца;

— разетка, у якую ўключаецца тэлевізар, павінна быць у даступным месцы, каб яго можна было лёгка адключыць;

— не пакідайце ўключаны тэлевізар без нагляду, не дапускайце прагляду тэлебачання дзецьмі, калі самі адсутнічаеце;

— не пакідайце тэлевізар у “рэжыме чакання” на ноч або калі вы выходзіце з дому;

— пры з’яўленні няспраўнасцяў адключайце тэлевізар ад сеткі і звяртайцеся да майстра.

Нагадваем, што пры эксплуатацыі электраабсталявання ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

— пакідаць без нагляду ўключаныя прылады;

— перагружаць электрычную сетку;

— прымяняць для электрасетак радыё- і тэлефонны провад;

— выкарыстоўваць замест завадскіх засцерагальнікаў самаробныя “жучкі”;

— эксплуатаваць правады з пашкоджанай ізаляцыяй, пашкоджаныя разеткі, выключальнікі;

— прымяняць для ацяплення, прасушвання вопраткі, прыгатавання ежы самаробныя электрапрылады;

— прымяняць абажуры з паперы і іншых згаральных матэрыялаў;

— абклейваць шпалерамі або фарбаваць электрычныя правады;

— ставіць награвальныя прылады на згаральныя паверхні без падстаўкі.

Выконвайце правілы пажарнай бяспекі. Не рызыкуйце сабой і сваёй маёмасцю.

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *