Аб выяўленых парушэннях

Падзеі

З мэтай узмацнення барацьбы з крадзяжом чорных і каляровых металаў пытанне забеспячэння іх захаванасці ўзята Камітэтам вобласці на пастаянны кантроль. У выніку правядзення ў 2015 годзе кантрольных мерапрыемстваў парушэнні ўстаноўленага парадку ўліку, збору, захоўвання, выкарыстання і рэалізацыі чорных і каляровых металаў, іх лому і адходаў былі ўстаноўлены Камітэтам дзяржкантролю ў 41 суб’екта прадпрымальніцкай дзейнасці. Парушэнні былі выяўлены як у буйных прамысловых арганізацый, так і ў сельскагаспадарчых кааператывах і ў суб’ектаў малога бізнэсу. Арганізацыямі не выконваўся парадак захоўвання металалому на пляцоўках і ў цэхах, ажыццяўлялася закупка металу па-за біржай у пасрэднікаў на суму звыш 2 тыс. еўра, не выконваўся даведзены дзяржзаказ на пастаўку металалому.

За названыя парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з артыкуламі 12.2, 12.3, часткай 2 артыкула 12.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Памер штрафу для юрыдычных асобаў за парушэнні парадку ўліку, захоўвання, выкарыстання і рэалізацыі металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў складае ад 100 да 300 працэнтаў ад кошту металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў, іх лому і адходаў, за невыкананне дзяржзаказу па здачы металалому — да 500 базавых велічыняў. Для фізічных асобаў памер штрафу вельмі значны — ад 30 да 50 базавых велічыняў, яго мінімальная сума з 1 студзеня бягучага года складае 6 млн. 300 тысяч рублёў.

За 2015 год 41 юрыдычная асоба была прыцягнута Камітэтам вобласці да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на агульную суму 584,1 млн. рублёў, на 54 фізічныя асобы быў накладзены штраф на агульную суму 205,2 млн. рублёў.

З мэтай прадухілення крадзяжоў чорных і каляровых металаў, уцягнення ў гаспадарчы абарот другасных матэрыяльных рэсурсаў Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці нагадвае юрыдычным асобам аб неабходнасці выканання заканадаўства, якое рэгулюе парадак уліку, збору, захоўвання, выкарыстання і рэалізацыі чорных і каляровых металаў, іх лому і адходаў.

В. ГЕРАСІМАЎ,
старшыня Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *