Праведзены маніторынг

Падзеі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці праведзены маніторынг выканання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011 – 2015 гады па забеспячэнні насельніцтва электра-, цепла-, цэнтральнымі газа- і водазабеспячэннем (халодным і гарачым), будаўніцтва (рэканструкцыі), а таксама падтрымання ў належным стане і далейшага развіцця ўжо створаных аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, у ходзе якога выяўлены шэраг недахопаў.

Не надаецца належнай увагі добраўпарадкаванню сельскіх населеных пунктаў.

Так, пад’езд да аграгарадка Войткавічы Ваўкавыскага раёна не мае асфальтавага пакрыцця, дарога ў ямах і выбоінах. Маюцца пустуючыя дамы, тэрыторыя каля якіх не падтрымліваецца ў належным стане. Аналагічная сітуацыя ў аграгарадках Вялікае Сяло Свіслацкага, Круцілавічы Дзятлаўскага, Крывічы Зэльвенскага раёнаў. У аграгарадку Белагурна Дзятлаўскага раёна асфальтавае пакрыццё каля сельскага выканаўчага камітэта і магазіна знаходзіцца ў нездавальняючым стане: выбоіны, частка дарогі подсыпана шчэбнем.

Нягледзячы на выкананне даведзеных планавых заданняў па газіфікацыі, частка аграгарадкоў да гэтага часу не мае газазабеспячэння або газіфікаваны часткова (аграгарадкі Белагурна Дзятлаўскага, Палецкішкі Воранаўскага, Струбніца Мастоўскага, Новы двор Шчучынскага раёнаў).

У аграгарадках намецілася тэндэнцыя закрыцця аб’ектаў адукацыі, аховы здароўя, культуры. Як правіла, пасля закрыцця аб’екты пустуюць, прыходзяць у заняпад.

У аграгарадку Войткавічы Ваўкавыскага раёна будынак пошты і фельчарска-акушэрскага пункта патрабуе рамонту. У аграгарадку Ендрыхаўцы гэтага ж раёна таксама закрыты комплексны прыёмны пункт па аказанні бытавых паслугаў.

Так, у комплексных прыёмных пунктах, размешчаных у аграгарадку Беняконі Воранаўскага раёна, у вёсцы Гудагай, аграгарадках Варняны, Гярвяты Астравецкага раёна рабочыя залы цырульняў, абсталяваныя мыйкамі для мыцця валасоў коштам ад 5 да 7 млн. рублёў, не падключаны да водаправода і каналізацыі.
У 20 з 30 правераных комплексных прыёмных пунктах у Іўеўскім, Астравецкім і Смаргонскім камбінатах выяўлена парушэнне парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў (работ, паслугаў), прапаноўваліся да рэалізацыі тавары з сышоўшымі тэрмінамі прыдатнасці, не выконваўся парадак афармлення заказаў на аказанне бытавых паслугаў, вызначаны Правіламі бытавога абслугоўвання спажыўцоў.
У гандлёвых аб’ектах не выконваецца асартыментны пералік.

Так, у магазіне Смаргонскага камбіната хлебапрадуктаў адсутнічала малако, тварог, сыры цвёрдыя, маргарынавая прадукцыя, цукар, сода харчовая.

Інфармацыя для прыняцця мераў рэагавання ў межах кампетэнцыі накіравана ў райвыканкамы.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *